"Таварыства беларускай мовы" запрашае!

Баранавіцкая арганізацыя ТБМ запрашае сябраў з дзецьмі і знаёмымі прыняць удзел у зімовым Дні Здароўя.


Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 14 студзеня на офісе ТБМ у в. Русіно, па вул. Сасновай, д.5. Пачатак у 12гадзін. Будзе пракладзена лыжня па зімовым лесе. Можна будзе пакатацца на санках. Падрыхтаваны лыжы з бацінкамі, а санкі трэба браць свае.
Як і ў мінулым годзе ўдзельікаў будуць частаваць гарачымі блінамі і гарбатай. Будзе музыка, вершы і песні. Можна даехаць цягніком (адзін прыпынак) з Палесскага вакзала ў 11-30.
А у суботу 4 лютага, на дзень народзінаў Т.Касцюшкі, адбудзецца паездка на яго радзіму ў Мірачоўшчыну, што пад Косава. Кожны год у гэты дзень там на дзяржаўным узроўні праводзіцца вялікае цікавае мерапрыемства. Запрашаем усіх жадаючых. Але трэба цягам тыдня-двух запісацца на паездку. Ад колькасці жадаючых залежыць выбар аўтобуса і кошт квітка. Запісацца на паездку можна ў Рыгора Грыка 117-83-10 вэлкам, Аляксандра Шведа 282-03-17 МТС, ці па мэйлу Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript. 

На фота: Мемарыяльны музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі

 

lizhi 46

Зімовы лес

Прочитано 1677 раз Последнее изменение Четверг, 12 января 2017 15:06