Ім, загінуўшым, але не пакораным

ee9f15a672d91324bd94261ea265f6b8 LУ першыя меясцы Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай ворагам тэрыторыі ў раёне Баранавіч быў створаны фашыстамі лагер для савецкіх ваеннапалонных - шталаг -337. Ён складаўся з асноўнага лагера, які пад назвай “Лясны” функцыянаваў з восені 1941г. па лета 1943г., і некалькі філіялаў, буйнейшымі з якіх былі лагеры-турмы ў Баранавічах і Слуцку. Па свайму прызначэнню шталаг - 337 быў перасыльным лагерам: у ім фарміраваліся рабочыя эшалоны для адпраўкі ў Германію.

            Лагер “Лясны” знаходзіўся прыкладна за тры кіламетры ад чыгуначнай станцыі Лясная, злева ад шашы Баранавічы – Слонім, і прымыкаў да прасёлачнай дарогі Бярозаўка – Лясная.

             Тут заўсёды было шмат ваенных. Да 1-й сусветнай вайны тут размяшчаліся скобелеўскія лагеры, дзе ў летні час збіралася да 30 тысяч салдат. У 1920-1930-я гады, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад панскай Польшчы, - ваенны лагер Абкз-Лясная. У першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны сюды пачалі прыбываць пад канвоем тысячі знямоглых людэей, у абарванай скрываўленай вайсковай вопратцы. Прабыўшы некаторы час у каранцінным лагеры (знаходзіўся ён справа адшаўы Баранавічы–Слонім, за невялікай рэчкай), яны паступалі ў “Лясны”.

Лагер займаў вялікую плошчу, акружаную сасновым лесам. Ён быў абгароджаны калючым дротам, умацаваны дотамі, акопамі і драўлянымі вышкамі. Падзяляўся, зноў–такі, двухрадным плотам з калючага дроту на дзве часткі. У той, дзе размяшчаліся ваеннапалонныя, знаходзіліся жылыя баракі (у канцы 1942г. іх налічвалася 24), два баракі, у якіх было размешчана хірургічнае аддзяленне шпіталя, і будынак, у якім жылі камандзіры батальёнаў ваеннапалонных, якія прызначаліся немцамі з ліку здраднікаў. У другой частцы лагера знаходзіліся казармы для аховы, камендатура, будынкі лагернага начальства, лазня, іншыя гаспадарчыя пабудовы.

На чале лагера стаяў камендант, якому падпарадкоўваліся нямецкая і руская камендатуры. Ахова лагера, канваіраванне ваеннапалонных, якія працавалі за межамі лагера, падтрымліванне рэжыму ўваходзілі ў абавязкі нямецкага гарнізона і так званых украінскіх сотняў - фашысцкіх карных фарміраванняў, якія складаліся са здраднікаў.

Баракі, у якіх жылі ваеннапалонныя, уяўлялі сабой вялікія неацяпляемыя паўзямлянкі з двума ўваходамі, з прыступкамі, вырытымі ў зямлі і замацаванымі дошкамі. Над зямлёй узвышалася невялікая, каля паўметра, частка сцяны і двухскатны дах. Вокнаў не было. Дзённая святло ў барак праходзіла толькі праз дзверы, калі яны былі адчынены. Карыстацца асвятляльнымі прыборамі катэгарычна забаранялася. Унутры баракі былі абсталяваны чатырохпавярховымі нарамі, падзеленымі на ячэйкі прыкладна па паўтара метра шырынёй. Адзін з былых вязьняў лагера М.А. Жылін так апісваў умовы жыцця ў гэтых бараках: “Камбаты ... змясцілі ў кожнай ячэйцы не па тры, а па пяць чалавек. Было неверагодна цесна, ляжалі на баку, шчыльна прыціснуўшыся адзін да аднаго. Нязручнасць павялічвалася тым, што паміж паверхамі нараў вельмі нізка, нельга ні сесці, на ўстаць на калені, акрамя таго, нары кароткія, ногі звешваліся ў праход і ў цемры хто-небудзь на іх натыкаўся.

Унізе было холадна, каля дзвярэй таксама, але той, хто быў наверсе, - аблівайся потам ад духаты. У асноўным ваеннапалонныя змяшчаліся ў бараках па нацыянальнай прыкмеце. З іх былі сфарміраваны батальёны, якія налічвалі да 800 чалавек. Кожны батальён займаў асобны барак. Таксама ў асобных бараках жылі ваеннапалонныя афіцэры і жанчыны. Жанчыны былі аднесены немцамі да ліку ваеннапалонных, незалежна ад таго, служылі яны ў Чырвонай арміі і трапілі ў палон, ці былі захоплены ў час працы па ўзвядзенні ўмацаванняў. Жаночы барак быў размешчаны асобны ад астатніх. У ім жыло каля 400 жанчын розных нацыянальнасцей і ўзросту. А лагеры яны працавалі прачкамі, прыбіральшчыцамі ў памяшканнях камендатуры. Тых, хто не ўваходзіў у склад рабочых каманд, невялікімі групамі адпраўлялі ў Германію”.

Жыццё ў лагеры строга рэгламентавалася. У кожным бараку былі правілы для ваеннапалонных. Яны складаліся прыкладна з 5 пунктаў. За парушэнне парадку прадугледжвалася смяротная кара (большая частка “правілаў” заканчвалася словам “расстрэл”). А вось вытрымка са сведчання былога перакладчыка ўкраінскай сотні Е.І. Штумпфа: “За любое парушэнне палонных білі палкамі, шлангамі, плёткамі, білі і без усякіх парушэнняў”.

Калі вінаватага змяшчалі ў карцэр, яго пазбаўлялі ежы. Карцэр (у лагеры яго называлі “бункерам”) уяўляў сабой драўляны зруб, урыты ў зямлю, плошчай каля 15 кв.м. Аб тым, як выкарыстоўвалі немцы карцэр, можна меркаваць па сведцанях шсё таго ж Штумпфа: У зондэрфюрэра Мюлера была спецгрупа, якая вышуквала камісараў, палітработнікаў, усіх патрыятычна настроеных асоб, яўрэяў. Мюлер выклікаў іх па сігналах даносчыкаў на допыт, а потым іх змяшчаў у бункер, пакуль ён не запоўніцца. Перыядамі ў бункер заганялі да 60 чалавек. Потым іх знішчалі і зноў усё пачыналася спачатку”.

Часта фашысты знішчалі вялікія групы палонных і без допыту. Расстрэльвалі або умярцвялі ў душагубках у першую чаргу камуністаў, афіцэраў, а таксам хворых і тых хто не мог болей працаваць. Такіх у лагеры было шмат – жылі палонныя надгаладзь. Ваеннапалонныя, напрыклад, не ўключаныя ў рабочыя каманды, атрымлівалі варыва, на прыгатаванне якога ішлі бульбяныя ачысткі, грэчневае шалупінне і мякіна. Тыя ж, хто быў заняты на будаўнічых працах, дрэванарыхтоўках і іншых работах, атрымлівалі яшчэ дзве паўлітровыя порцыі “супу”. Канешне, такая ежа пры цяжкай працы, вялікай колькасці паразітаў, амаль поўным адсутнічанні медыкаментаў садзейнічала ўспышкам эпідэмій інфекцыйных захворванняў, забірала тысячы і тысячы жыццяў.

Таксама адносіліся да зняволеных і ў філіялах шталага - 337. Былы вязень баранавіцкай турмы ўрач П.А. Смірноў расказваў членам камісіі па расследванні злачынстваў гітлераўцаў на тэрыторыі горада і чго наваколлі: “Усе мы, хто знаходзіўся ў зняволенні, былі ў рванай вопратцы, якая кішэла вошамі. Змардаванне даходзіла да такой ступені, што ўсе мы былі як шкілеты. Многія паміралі, а тыэ, хто не мог больш падняцца, дастрэльвалі. За перыяд майго зняволення ў турме (каля 2 гадоў) толькі ад інфекцыйных хвароб памерла 17 тыс. чалавек”.

 “1. Па шашы Баранавічы–Слонім у 250 метрах ад турмы г. Баранавічы выяўлена 21 магіла розных памераў(...). У вышэй названых ямах - магілах пахавана 31 тыс. савецкіх ваеннапалонных, якія былі ў баранавіцкай цэнтральнай турме.

2. Па шышы Баранавічы–Слонім у 22 км ад Баранавіч у радыусе лагера ваенныпалонных № 337 да 5 км знойдзена 60 магіл розных памераў (...). Тут пахавана 50 тыс. чалавек, я якіх 44 тыс. ваеннапалонных ва ўзросце ад 20 да 45 гадоў і 6 тыс. мірных жыхароў”.

 Дзесяткі магіл, дзесяткі тысяч пахаваных у іх... Загінуўшых, але не зламаных, да апошняга свайго дня не прыпыняючых барацьбу з ворагам.

Савецкія людзі, трапіўшыя ў палон, у большасці сваёй разглядалі сваё становішча як працяг барацьбы. У неверагодна цяжкіх умовах змагаліся яны: тэрор, голад, прыніжэнне чалавечай годнасці – усё гэта было накіравана супраць іх, на тое, каб зламаць і знішчыць. Самымі рознымі былі формы гэтай барацьбы – уцёкі, дыверсіі ў рабочых камандах, выяўленне і знішчэнне здраднікаў, антыфашысцкая прапаганда, падтрымка адзін аднаго.

Ім, загінуўшым у барацьбе з ворагам, але не пакораным, у пасляваенныя гады былі пастаўлены помнікі. Іх чатыры: на месцы асноўнага і каранціннага лагераў шталага - 337, каля вакзала чыгуначнай станцыі Лясна недалёка ад месца масавага захавання ваеннапалонных і на заходняй ускраіне г. Баранавічы.

Ім, загінуўшым у барацьбе з ворагам, - кветкі і вянкі, якія ўскладаюць да гэтых помнікаў удзячныя суайчыннікі.

                                                                                                          С.А. Шчарбакоў

  • Карта сайта
  • Контакты
  • support2
  • united nations development programme logo 2 0
© 2015 Создание сайтов в г. Барановичи . Все права защищены.
Отправить отзыв