Валянцін Таўлай. Аўтабіяграфія

Валянцін Таўлай

АЎТАБІЯГРАФІЯ[1]

Я, Таўлай Валянцін Паўлавіч, нарадзіўся 26-1-1914 года (ст. ст.) у г. Баранавічы Беларускай ССР, у сям'і служачага чыгункі.

Неўзабаве пасля акупацыі Заходняй Беларусі польскімі панамі бацька быў звольнены з работы як «неблаганадзейны». У гэты ж час памерла мая маці.

Наша сям'я пасялілася ў роднай вёсцы бацькі — у Рудаўцы Слонімскага раёна, дзе занялася сельскай гаспадаркай на трох з паловай га зямлі.

 

У 1925 годзе, закончыўшы польскую пачаткопую школу, я паступіў на падрыхтоўчы курс польскай вучыцельскай семінарыі ў г. Слоніме. Адпак на наступны год за нежаданне пры перапісу адмовіцца ад беларускай нацыянальнасці і запісацца палякам быў пазбаўлены стыпендыі і вымушаны кінуць вучобу.

У 1927 годзе, пасля папярэдняй падрыхтоўкі, паступаю ў 3-ці клас Віленскай беларускай гімназіі. Да перыяду вучобы ў гімназіі адносіцца пачатак маёй літаратурнай і грамадска-палітычнай дзейнасці. 4-11-1928 года ў газеце «Сіла Працы» («Сила Труда») № 2, органе рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху Зах. Беларусі, з'яўляецца мой першы друкаваны верш. Вясной таго ж года я ўступаю ў шэрагі падпольнага камсамола Заходняй Беларусі. У чэрвені м-цы камсамольская арганізацыя выдае на шапірографе маю паэму «Непераможная» («Непобеднмая»), прысвечаную ўзнікненню - і разгрому панамі «Грамады» [2]', стотысячнай арганізацыі рэвалюцыйнага сялянства Заходняй Беларусі.

              У 1929 годзе за ўдзел у кіраўніцтве студэнцкай забастоўкай пратэсту супраць фашызацыі гімназіі быў ыключаны са школы, выдадзены ў рукі паліцыі і прымусова дастаўлены на вёску, па месцы жыхарства. У вёсцы разгарнуў камсамольскую     работу,     быў     сакратаром РК КСМ ЗБ. У канцы 1929 г. быў у другі раз арыштаваны і на гэты раз заключаны ў турму, у якой праседзеў да суда амаль цэлы год. Гродзенскі акруговы суд прыгаварыў мяне да 6 месяцаў зняволення ўмоўна, як непаўналетняга. Пракурор абскарардзіў прыгавор у Віленскі апеляцыйны суд, які павысіў пакаранне да 2 год.

Знаходзячыся да разбору справы ў вышэйшай інстанцыі на волі, я не з'явіўся ні на суд, ні ў турму, але па рэкамендацыі Віленскага акружкома камсамола накіраваны ЦК КПЗБ у кастрычніку 1930 г. у БССР для атрымання належнай падрыхтоўкі   да   далейшай рэвалюцыйнай і літаратурнай дзейнасці.

Я пасяліўся ў г. Мінску, працаваў у рэдакцыі газеты “Звязда” і вучыўся па вячэрнім курсе газетнага аддзялення літфака БДУ, а таксама займаўся літаратурай, друкаваў свае творы ў газетах і часопісах і быў прыпяты вясною 1931 года ў члены БелАПП.

          У самым канцы 1932 года мяне адклікаюць у распараджэнне ЦК КПЗБ і, прыняўшы ў члены рабочай партыі[3], накіроўваюць на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Прыбыўшы на месца, працую першы час членам цэнтральнай рэдакцыі КПЗБ, якая змяшчалася ў г. Варшаве. Пасля – рэдактарам легальнага рэвалюцыйнага органа “Беларуская газета” у Вільні і прадстаўніком ЦК партыі ў кіраўніцтве Цэнтра нацыянальна-вызваленчага руху Заходня Беларусі. М. ін. я арганізаваў і правёў у снежні 1933 года першую канферэнцыю рэвалюцыйных пісьменнікаў Заходняй Беларусі і падрыхтаваў да друку першы літаратурны часопіс «Літаратурная старонка».

У пачатку 1934 года, на шляху ў Мінск, на б. польска-савецкай граніцы, быў арыштаваны і зноў пасаджаны ў турму. Пасля двух з паловай год следства адбыўся судовы палітычны працэс групы рэвалюцыйных пісьменнікаў і журналістаў, у выніку якога я быў прыгавораны да 8 год турмы. Сядзеў у розных турмах Заходняй Беларусі. Знаходзячыся ў зняволенні, я ўвесь час прымаў актыўны ўдзел у прапаган-дысцкай і літаратурнай рабоце паміж палітвязняў. М. ін. правіў і быў членам рэдкалегіі літаратурнага штомесячніка камеры палітвязняў віленскай турмы Лукішкі пад назвай «Краты» («Решеткн»), які выдаваўся толькі ў рукапіснай форме.

22 верасня 1939 года мяне, які знаходзіўся ў той час у гродзенскай турме, вызваліла Чырвоная Армія. Ад вызвалення з турмы да пачатку Айчыннай вайны жыў у г. Лідзе, куды пераехала ўся наша сям'я. Працаваў літработнікам гарадской газеты «Уперад» («Вперед»), сумяшчаў газетную работу з літаратурнай. Друкаваўся ў розных газетах і часопісах. 4 лютага 1941 года быў прыняты ў члены ССП...

Раптоўны напад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адрэзаў шляхі эвакуацыі, і я апынуўся на тэрыторыі, часова акупаванай ворагам. Некаторы час хаваўся ў Лідзе і ваколіцах, але неўзабаве, з-за небяспекі, накіраваўся ў Навагрудскі раён, дзе сумесна з другімі сябрамі пачаў групаваць савецкіх патрыётаў у мэтах узаемадапамогі і арганізацыі барацьбы супраць нямецкіх акупантаў. Пачынаючы з вясны 1942 года да канца акупацыі працаваў спачатку сувязным партызанскага атрада ім. Катоўскага (брыгада ім. Дзяржынскага Баранавіцкай вобласці), а пасля — па спецзаданнях. Пісаў і друкаваў у партызанскіх выданнях.

23 верасня 1943 года, знаходзячыся праездам у Лідзе, у бацькі,   які ў   сувязі з забойствам у Мінску генерал-камісара Кубе падпаў пад рэпрэсіўны арышт, я трапіў са ўсёю сям'ёю ў турму, сядзеў месяц і вызваліўся толькі з-за выпадковасці арышту, подкупу і інш. Дапамозе з боку сяброў. Бацька і некаторыя другія члены сям’і былі вывезены і знішчаны ў лагеры смерці Асвенцім.

Пасля вызвалення Беларускай ССР Чырвонай Арміяй працаваў з ліпеня 1944 года па люты 1945 года адказным сакратаром Навагрудскай раённай газеты «Звязда». У снежні 1945 г. адазваны ЦК КП (б) Б у Мінск і накіраваны на работу ў Літаратурны музей Янкі Купалы ў якасці старшага   навуковага   супрацоўніка інамесніка дырэктара. Разам з работай у музеі црацягваю літаратурную дзейнасць, пішу і друкуюся ў газетах і часопісах. Здаў у Дзяржвыдат БССР кнігу вершаў.

29-ІІІ-1946 г.

                                                                      Валянцін Таўлай : дакументы, успаміны, артыкулы / Склад. Г.В. Таўлай ;   камент. Л.С. Таўлай. – Мн. : Маст. літ., 1984. – С.


[1] Аўтабіяграфія складзена аўтарам на рускай мове.- Заўв. рэд.

[2] Беларуская сялянска-работніцкая Грамада – масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя ў Заходняй Беларусі. - Заўв. рэд.

[3] У члены КПЗБ. - Заўв. рэд.