Крашын зноў запрашае на свята!

У суботу, 19 чэрвеня, у аграгарадку Крашын пачнецца свята кавальства «Крашынскі перазвон», якое стала ўжо традыцыйным і праводзіцца ў Баранавіцкім раёне з 2016 года.
Сімвалічна, што дадзенае мерапрыемства пройдзе, як заўсёды, на радзіме вядомага беларускага паэта і каваля Паўлюка Багрыма.


Удзельнікаў і гасцей свята чакаюць: навуковая канферэнцыя «Крашынскія краязнаўчыя чытанні», вандроўка «Мінулае і Багрым», адкрыццё арт-аб’екта «Натхненне час не выбірае», зробленага спецыяльна да свята, конкурс «Каваль куе, жаўрук пяе», «Бібліятэчны падворак» і іншыя цікавыя мерапрыемствы.
Будзе таксама шмат майстар-класаў, квэст-гульняў і віктарын. Творчыя калектывы раёна і госці Баранавіцкага краю пардрыхтавалі да святочнаго мерапрыемства адмысловую канцэртную праграму. Для удзельнікаў свята выступіць Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры» (уваход свабодны).
Завершыць праграму першага дня фэста дэфіле «Каралева агню», фаер-шоу і моладзевая дыскатэка з удзелам дыджэя EXTRIM.

 

ПРАГРАМА СВЯТА КАВАЛЬСТВА:
19 чэрвеня, аграгарадок Крашын

ДУА “Крошынская СШ” (вул. Мацкоўскага, 42)
12.00 – навуковая канферэнцыя «Крашынскія краязнаўчыя чытанні»;
12.00-15.00 – працуе музей народных промыслаў і мастацтваў.
Касцёл Божага Цела (вул. Багрыма, 22)
11.00-15.00 – вандроўка «Мінулае і Багрым».
Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крашынскім парку
15.45 – адкрыццё арт-аб’екта, зробленага спецыяльна да свята, «Натхненне час не выбірае»;
16.00 – адкрыццё свята кавальства «Крашынскі перазвон» і конкурсу «Каваль куе, жаўрук пяе»;
16.20 – канцэртная праграма творчых калектываў раёна і гасцей свята;
17.00-20.00 – конкурс кавальства «Каваль куе, жаўрук пяе»;
21.00 – канцэрт эстрадных калектываў і асобных выканаўцаў раёна, г. Баранавічы і Брэсцкай вобласці;
22.45 – дэфіле «Каралева агню»;
23.00 – фаер-шоу;
23.15-01.00 – маладзёжная дыскатэка з удзелам дыджэя EXTRIM.


Падчас правядзення свята з 17.00 да 21.00 працуюць пляцоўкі:

– міні-музей «Сялянская хатка», кірмаш-продаж «Рамесная слабада Крашына», майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў і інш.;
– «Бібліятэчны падворак»: літаратурная пляцоўка, квэст-гульня, бібліялато і інш.;
– гумарыстычная фальклорная праграма, майстар-клас «Круціся, калаўрот, весялі народ», выступленне народных музыкаў і прыпевачнікаў, фальклорных калектываў;
– дзіцячая гульнёвая пляцоўка «Планета свята»;
– паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шляхецкая застава» г. Баранавічы;
– майстар-клас па падкоўцы каня;
– востраў рыбалова.


20 чэрвеня, аграгарадок Крашын

Галоўная сцэнічная пляцоўка ў Крашынскім парку
12.00 – канцэрт творчых калектываў і асобных выканаўцаў г. Баранавічы;
13.30 – закрыццё свята кавальства «Крашынскі перазвон», падвядзенне вынікаў конкурсу «Каваль куе, жаўрук пяе», узнагароджванне пераможцаў;
14.00-15.00 – канцэрт Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры» (уваход свабодны).
Касцёл Божага Цела (вул. Багрыма, 22)
11.00, 14.00 – вандроўка «Мінулае і Багрым».


Падчас правядзення свята з 12.00 да 15.00 працуюць пляцоўкі:
– кірмаш-продаж рамесных вырабаў «Рамесная слабада Крашына», майстар-класы па традыцыйных відах рамёстваў, выступленне фальклорных калектываў;
– «Бібліятэчны падворак»: літаратурная пляцоўка, квэст-гульня, бібліялато і інш.
– дзіцячая гульнёвая пляцоўка «Планета свята»;
– паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі «Шляхецкая застава» г. Баранавічы.
Праезд Баранавічы – аг. Крошын: электрацягнік ст. Баранавічы-Палескія – ст. Крошын (11:37; 12:55; 16:19; 17:53; 20:22); электрацягнік ст. Крошын – ст. Баранавічы-Палескія (11:06; 12:26; 16:55; 18:50; 20:02; 21:24; 23:05).


Тэлефон для даведак: 67-00-43, 67-00-46, 67-00-48

"1 РЭГИЁН"

https://1reg.by

 

Прочитано 874 раз Последнее изменение Среда, 16 июня 2021 12:44