Ад моманту да вечнасці

"Вечнасць i момант. 1918-1939 - Польшча моцная архiтэктурай". Менавіта пад такой назвай 5 красавіка адкрылася выстава ў зале галіновай літаратуры гарадской бiблiятэкі iмя В.Таўлая.


Баранавiчы сталi трэцiм горадам пасля Мiнска i Брэста, дзе працуе гэтая выстаўка. Яна створана пры падтрымцы Генеральнага консульства Рэспублiкi Польшча ў Брэсце і Польскага Iнстытута. У адкрыццi прымалі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі, загадчык аддзела культуры Баранавіцкага ГВК Наталля Міхальчык, дэпутат Баранавіцкага Гарсавета Уладзімір Зуеў i польскi даследчык архiтэктуры Мiхал Пшчулкоўскi.
Менавіта ён распавёў прысутным аб розных архітэктурных стылях, характэрных для будынкаў, узнікшых на землях Усходніх Крэсаў у міжваенны перыяд. Для горада Баранавiчы, дзе захавалiся пабудовы часоў Другой Рэчы Паспалiтай, такая выстава - дэманстрацыя архiтэктурна-гiстарычнай спадчыны, якая не толькi ўпрыгожвае горад, але i мае вялiкi турыстычны патэнцыял.
Больш фота з вернiсажа выставы тут https://www.facebook.com/170088716456864/posts/1548775498588172/

Прочитано 115 раз
  • Карта сайта
  • Контакты
  • support2
  • united nations development programme logo 2 0
© 2015 Создание сайтов в г. Барановичи . Все права защищены.
  • Барановический краеведческий музей
Отправить отзыв