Ігнату Дамейку –215

У панядзелак 31 ліпеня грамадскасць адзначыла 215-я ўгодкі нашага земляка, паўстанца, геолага , літаратара, навукоўца,нацыянальнага героя Чылі Ігната Дамейкі.


Як вядома, лёс Ігната Дамейкі цесна звязаны і з баранавіцкай зямлёй. Ён сябраваў з Янам Чачотам, Адамам Міцкевічам, Тамашом Занам, разам з імі за ўдзел у Таварыстве філаматаў быў зняволены ў Базыльянскім манастыры. Дамейка -- ўдзельнік паўстання 1830-1831 гг.
У 1837 годзе з Францыі, дзе скончыў горную школу, ён ад’язджае ў Чылі. Там правёў большую частку свайго жыцця.У 1884-м у сталым узросце Ігнат Дамейка адпраўляецца ў Еўропу, наведвае сваю малую радзіму -- родную Мядзвядку, Мір, Бартнікі, Сачыўкі. У Крашыне ён пасадзіў дубок. Летам 1888 года Дамейка вяртаецца назад у Чылі, дзе неўзабаве і памірае. За заслугі перад Рэспублікай Чылі ў галіне геалогіі, рознабаковых навуковых даследаванняў абвешчаны нацыянальным героем гэтай краіны.
Зрэшты, пра гэта і шмат што іншае з жыцця Ігната Дамейкі напісана ў завершанай гэтымі днямі паэме нашага зямляка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра, Беларускай асацыяцыі журналістаў Аляксея БЕЛАГА.
Глядзець тут.
Таксама прапануем вашай увазе змястоўны і абгрунтаваны артыкул выкладчыка БарДУ, нязменнага кіраўніка ЭКГА “Неруш”, краязнаўцы Уладзіміра ЗУЕВА аб дамейкаўскіх мясцінах на Беларусі і, у прыватнасці, у Баранавіцкім рэгіёне.
Глядзець тут.

 

Прочитано 1928 раз Последнее изменение Вторник, 01 августа 2017 19:34